Гінько Алена Іванаўна (нар. 22.8.1965, в. Тузбіца, Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.
Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Віцебску. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Самотная птушка” (Полацк, 1999), “Пяшчота пры журбе” (Мінск, 2003), “Я думала душой…” (Мінск, 2015).