Германовіч (Кляшторная) Яніна Міхайлаўна (6.12.1909, Раванічы, цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 21.5.1959, Мінск). Паэтка. Вязень ГУЛАГу.
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж за беларускага паэта Тодара Кляшторнага. Працавала афіцыянткай у 1-й сталовай Мінваенторга. Арыштаваная 28 лістапада 1937 г. і асуджаная асобай нарадай пры НКУС БССР як “член сям’і здрадніка радзімы” да 8 гадоў выпраўленча-працоўных работ. 24 студзеня 1938 г. разам з дачкой Маяй прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы Карагандзінскага канцлягеру НКУС Казаскай ССР. Вызваленая 1 сьнежня 1945 г. Магчыма, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. зноў арыштаваная і высланая ў г. Бялова Кемераўскай вобласьці РСФСР. Канчаткова вызваленая ў 1955 г.
Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
