Гілевіч Мікалай Мікалаевіч (псеўд. Мікола Чэмер, Мікола Віч, нар. 1973, Мінск). Філолаг, журналіст, пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП.
Сын Міколы Гіля. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1997—2000 г. працаваў у часопісе “Першацвет”. Пазней рэдактар аддзела культуры “Настаўніцкай газеты”.
Аўтар літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій і інш. Выдаў кнігу біяграфічных нарысаў, інтэрв’ю і эсэ “Рэй” (Мінск, 2015), а таксама зборнік выбраных вершаў “Ню” (Мінск, 2020). Пераклаў з англійскай на беларускую мову працы Пітэра Бэрка, Крыстафа Бертрама, Гірша Смоляра.




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
