Блісцінаў Міхась Міхайлавіч (6(19).10.1909, в. Іванкава, Масальскі раён Калужскай вобл. Расіі — 24.12.1982, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1939 г. У 1910 г. з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1928 г. пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гг. студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. У […]
Б
Блус Франц
Блус Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч) (?, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?). Паэт ХІХ ст. Паходзіў з сялян Доўгамошскай вол. Быхаўскага павета (цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобл.). Паводле некаторых звестак, служыў чыноўнікам на Магілёўшчыне. Заўзяты манархіст і праціўнік вызваленчага руху. У 1862 г. напісаў на беларускай мове вершаваныя гутаркі […]
Бобрык Янка
Бобрык Янка (Іван Іванавіч) (8(21).7.1905, Глуск, Магілёўская вобл. — 25.8.1942, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Паэт, крытык. У 1929 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Мілаславіцкай сямігодцы Клімавіцкага раёна. У 1931 г. паступіў у аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Пасля заканчэння вучобы (1934) быў навуковым супрацоўнікам […]
Богуш Святлана
Богуш Святлана Яўгенаўна (нар. 1987, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перакладае са славацкай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Arche”, “Прайдзісвет”, “Макулатура”, “Дзеяслоў”, “Верасень”. Пераклала раман Рудольфа Слобады “Розум” (Мінск, 2012), вершы Лідзіі Вадкерці-Гаварнікавай, Норы Ружычкавай, Эвы Лукі, Пэтэра Мачаўскага, якія ўвайшлі ў анталогію сучаснай славацкай паэзіі […]
Болбас Вадзім
Болбас Вадзім Іванавіч (нар. 09.02.1942, в. Казакова, Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 г. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1959 г. паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. Пасля першага курса, быў адлічаны па ўласным […]
Бондар Таіса
Бондар Таіса Мікалаеўна (20.11.1945, Рудзенск, Мінская вобл. — 19.12.2005, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1978 г. Скончыла факультэт ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1967). Настаўнічала ў г. Фалешты (Малдавія). У 1977 г. вярнулася ў Беларусь. у 1978—1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка […]
Бохан Дарафей
Бохан Дарафей Дарафеевіч (4.2.1878, Мінск — 1942, Тэгеран, Іран). Паэт, празаік, журналіст. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваенны вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у арміі (штабс-капітан артылерыі). У 1905 г. за ўдзел у палітычнай дэманстрацыі пераведзены ў Вільню. У 1907 г. атрымаў 8 месяцаў турмы за публікацыю антыўрадавых матэрыялаў. […]
Брава Алена
Брава Алена Валер’еўна (нар. 18.08.1966, Барысаў, Мінская вобл.). Пісьменніца, журналіст. Сябра СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987—1989 гг. працавала ў барысаўскай раённай газеце. Потым паехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання ў 1990 г. да 2016 г. працавала ў барысаўскай раённай газеце “Адзінства”, у тым […]
Бразгуноў Алесь
Бразгуноў Алесь Уладзіміравіч (псеўд. Алесь Дзітрых, нар. 29.07.1972). Літаратуразнаўца-медыявіст, паэт і перакладчык. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). Працаваў у аддзеле даўняй і новай беларускай літаратуры Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (пазней — у Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі). Кандыдат […]
Брайцаў Якуб
Брайцаў Якуб Раманавіч (19.2.1861, в. Забялышын, цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 2.3.1931, в. Забялышын, цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл.). Празаік, драматург. У 1870-х вучыўся ў павятовым вучылішчы ў Клімавічах. З другой паловы 1880-х гг. жыў у Маскве. У 1900 г. вярнуўся на радзіму. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1905 г. […]