Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч (12.1.1929, в. Сычык, Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 28.12.2017, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1961 г. У 1945—1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай вучэльні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. […]
Б
Будзінас Яўген
Будзінас Яўген Дамінікавіч (18.2.1944, Масква, Расія — 4.10.2007, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1986 г. У 1946 г. сям’я пераехала ў Вільню. Працоўны шлях пачаў у час вучобы ў дзевятым класе школы рабочай моладзі лабарантам Віленскай радыётэхнічнай вучэльні (1960—1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разані, пасля ў […]
Будзька Эдвард
Будзька Эдвард Адамавіч (22.3.1882, м. Будслаў Вялейскага пав., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 14.8.1958, Чыкага, Ілінойс, ЗША). Паэт, публіцыст. Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце. Друкаваўся ў газеце “Наша ніва”. У 1916 г. быў рэдактарам часопіса “Сьветач” у Петраградзе. Удзельнік Першага Усебеларускага кангрэсу 1917 г. 8 чэрвеня 1918 г. для […]
Будны Сымон
Будны Сымон (каля 1530, Падляшша — 13.1.1593, в. Вішнева, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Перакладчык, пісьменнік-палеміст. Закончыў Кракаўскі ўніверсітэт, магчыма таксама Базельскі пратэнстанцкі ўніверсітэт. У 1558 г. пачаў дзейнасць у Вільні як катэхізіст у Віленскім кальвінскім гурстку. Выкладаў асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім зборы. Каля 1560 г. пераехаў у Клецк, […]
Будовіч Таццяна
Будовіч (Барадуля) Таццяна Васільеўна (нар. 12.1.1977, Мінск). Паэтка, літаратурны крытык. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт” (1998), а таксама завочна гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2005). Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”, Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, Дзяржаўным літаратурным музеі імя Максіма […]
Бужан Хведар
Бужан Хведар Сілавіч (1896 — ?). Паэт, празаік-малядняковец. У 1907—1915 гг. працаваў рабочым на лесапільным заводзе. У 1915—1919 ггю быў на вайсковай службе, спачатку ў царскай арміі, потым — у Чырвонай Арміі. У 1919 г. з-за хваробы дэмабілізаваўся. Працаваў лесніком, аб’ездчыкам у Буда-Кашалёўскім раёне, памочнікам ляснічага і ляснічым у Парыцкім […]
Бузук Пётр
Бузук Пётр Апанасавіч (19.6(1.7).1891, в. Шарпены, цяпер Новааненскі р-н, Малдова — 7.12.1938, Волагда, Расія). Пісьменнік, перакладчык, філолаг. У 1904—1910 гг. вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе (1916). Выкладаў у гэтым універсітэце рускую мову. Прадстаўнік параўнаўча-гістарычнай школы мовазнаўства. З 1920 г. дацэнт Новарасійскага ўніверсітэта. З […]
Буйло Канстанцыя
Буйло Канстанцыя Антонаўна (у шлюбе Калечыц, 2(14).1.1893, Вільня, цяпер Літва — 4.6.1986, Масква, Расія). Паэтка. У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса “Данілкава”. З […]
Букчын Сямён
Букчын Сямён (Самуіл) Уладзіміравіч (нар. 18.08.1941, с. Валаконаўка, Валаконаўскі р-н Курскай вобласці, Расія). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. З 1949 г. жыве ў Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў […]
Булавацкі Міхась
Булавацкі Міхась Пятровіч (нар. 11.10.1947, в. Восы, Глускі р-н Магілёўскай вобл.). Перакладчык, педагог. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, выкладчыкам, з 1977 г. выступае як журналіст. У 1988 г. стаў адным з заснавальнікаў магілёўскай філіі аб’яднання “Мартыралог Беларусі”, быў кіраўніком магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтру. […]