Бондар Таіса Мікалаеўна (20.11.1945, Рудзенск, Мінская вобл. — 19.12.2005, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1978 г.
Скончыла факультэт ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1967). Настаўнічала ў г. Фалешты (Малдавія). У 1977 г. вярнулася ў Беларусь. у 1978—1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1981 г. была загадчыкам аддзела культуры, адказным сакратаром, а з 1985 г. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Беларусь”. Сябра СП СССР з 1978 г.
Пахаваная ў Мінску (?).
У друку з вершамі выступіла ў 1970 г. Выдала зборнікі паэзіі “Захапленне” (Мінск, 1974), “Акно ў восень” (Мінск, 1977), “…І голас набыла душа“ (Мінск, 1980), “Святочны снег” (Мінск, 1981, па-руску, Москва, 1985), “Чырвоны месяц года” (Мінск, 1985), “Спадчынны боль” (Мінск, 1987), “Адна” (Мінск, 1989), “Хачу назваць цябе каханым” (Мінск, 1991), “Час душы, мой час вячэрні…” (Мінск, 1995), “Рагнеда” (Мінск, 2005), “На крылах веры” (Мінск, 2006), “Спрадвечныя сцежкі” (Мінск, 2015). Аўтарка кніг прозы “Сінія яблыкі” (Мінск, 1984), “Час, калі нас любілі” (Мінск, 1988; па-руску, Москва, 1990), “Спакуса” (Мінск, 1989), “Паветраны замак на дваіх” (Мінск, 1990), “Ахвяры” (Мінск, 1994), “Імем Айца і Сына” (Мінск, 2000), “Бог зусім побач” (Мінск, 2000), “Знаки вечности” (Минск, 2001), “Павуцінне” (Мінск, 2004), “Гульня ў падкіднога” (Мінск, 2006), “Избранное” (Минск, 2007). Перакладае з малдаўскай, румынскай і англійскай моў.