Белямук Міхась (15.03.1924, в. Голя, цяпер в. Пагранічная Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 31.10.2014, Кліўленд, Агаё, ЗША). Грамадскі дзеяч у ЗША, выдавец, гісторык, мемуарыст. Вучыўся ў Высока-Літоўску (цяпер Высокае). У часе нямецкай акупацыі служыў у Беластоцкім батальёне самааховы. Разам з батальёнам трапіў у Нарвегію, дзе здаўся саюзнікам. Некаторы час жыў […]
Б
Бембель Алег
Бембель Алег Андрэевіч (псеўданімы: Зніч, А. Зніч; нар. 16.12.1939, Мінск). Паэт, публіцыст, філосаф. Сябра СП з 1989 г. Сын вядомага скульптара Андрэя Бембеля. Скончыў Мінскую кансерваторыю (1969), аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР (1971—1974). Дысертацыя аб нацыянальных і інтэрнацыянальных элементах у літаратуры не была абароненая, бо яе прызналі “нацыяналістычнай”. […]
Бечык Варлен
Бечык Варлен Леанідавіч (25.6.1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі р-н Мінскай вобл. — 13.11.1985, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1971 г. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960) выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна. У 1962—1966 гг. аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З […]
Бірала Захар
Бірала Захар Якаўлевіч (2(15).2.1906, в. Раўнаполле, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1993, Мар’іна Горка, Мінская вобл.). Паэт, сатырык. Сябра СП з 1980. У 1928—1931 гг. вучыўся на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1934). У 1934-1936 гг. выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў […]
Бірыла Сцёпка
Бірыла Сцёпка (? – ?). Пісьменнік-нашанівец. У 1915 г. жыў у Сібіры, магчыма, быў палітзняволеным. Біяграфічныя звесткі не захаваліся. Апублікаваў на старонках “Нашай Нівы” апавяданні “Стражнік” і “Пятрусь”. Першае было таксама выдадзена ў Вільні асобнай кніжкай у 1915 г.
Бітэль Пятро
Бітэль Пятро Іванавіч (19.6.1912, г.п. Радунь, цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 18.10.1991, в. Вішнева, Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Сябра СП з 1985 г. У 1931 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. У 1931—1939 гг. працаваў настаўнікам пачатковых школ у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах. У 1933—1934 гг. служыў […]
Бічэль Данута
Бічэль-Загнетава (Бічэль) Данута Янаўна (нар. 03.12.1937/01.01.1938, в. Біскупцы, Лідскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэтка. Сябра СП з 1964 г. У 1957 г. скончыла Наваградскую педагагічную навучальню, а ў 1962 г. — аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. З 1962 г. выкладала беларускую мову і літаратуру […]
Блажэнны Веніямін
Блажэнны (Айзенштадт) Веніямін Міхайлавіч (15.10.1921, Копысь, цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 31.07.1999, Мінск). Паэт. Вучыўся ў школах Віцебска. У 1941 г. пасля першага курса Віцебскага настаўніцкага інстытута апынуўся ў эвакуацыі ў Багародску (Горкаўская вобл. Расіі). Быў прызнаны нягодным для вайсковай службы, таму працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Багародскага, Кстоўскага […]
Блакіт Валянцін
Блакіт (Болтач) Валянцін Уладзіміравіч (7.10.1938, в. Вострава, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.12.2007, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1981 г. Пасля заканчэння Скідзельскай сярэдняй школы (1956) быў прыняты на працу літсупрацоўнікам у рэдакцыю шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”. У 1957—1960 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1966 г. скончыў завочна […]
Блатун Сымон
Блатун Сымон Ціханавіч (10.5.1937, в. Кавака, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 3.4.1970, Мінск). Паэт. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах “Звязда” (1959—1964), “Літаратура і мастацтва” (1965—1968). З 1969 г. быў літкансультантам у “Чырвонай змене”. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска. Першы верш надрукаваў у 1956 […]