Богуш Святлана Яўгенаўна (нар. 1987, Мінск). Паэтка, перакладчыца.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перакладае са славацкай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Arche”, “Прайдзісвет”, “Макулатура”, “Дзеяслоў”, “Верасень”. Пераклала раман Рудольфа Слобады “Розум” (Мінск, 2012), вершы Лідзіі Вадкерці-Гаварнікавай, Норы Ружычкавай, Эвы Лукі, Пэтэра Мачаўскага, якія ўвайшлі ў анталогію сучаснай славацкай паэзіі “Палеміка з аптымізмам” (Мінск, 2014), а таксама Катарыны Куцбэлавай для зборніка аўтарак з Сярэдняй Еўропы “Чатыры” (Мінск, 2016). Разам з Пэтэрам Мілчакам пераклала на славацкую мову зборнік беларускіх народных казак “Любоў здраду асіліць” (2020). Аўтарка кнігі для дзяцей “Гарлачык для гусі” (Мінск, 2021).