Болбас Вадзім

Болбас Вадзім Іванавіч (нар. 09.02.1942, в. Казакова, Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП.

Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 г. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1959 г. паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. Пасля першага курса, быў адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у снежні 1965 г.

Служыў у Савецкай Арміі. Са снежня 1966 г. працаваў у Светлагорскім вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно” на розных пасадах. У 1987 г. быў пераведзены ў Орган Дзяржпрыёмкі прадукцыі на ВА “Хімвалакно”, пазней быў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі Аховы навакольнага асяроддзя. Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Светлагорску.

Першыя вершы напісаў падчас вучобы. Больш стала пачаў пісаць, перакладаць паэтычныя творы з польскай, рускай і ўкраінскай моваў з 1990-х гг. Аўтар зборнікаў “Забытыя прывіды мрояў” (Менск, 2004), “Футбол з шайбай: навэлы” (Вільня, 2015)