Блатун Сымон Ціханавіч (10.5.1937, в. Кавака, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 3.4.1970, Мінск). Паэт.
Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах “Звязда” (1959—1964), “Літаратура і мастацтва” (1965—1968). З 1969 г. быў літкансультантам у “Чырвонай змене”.
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска. Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета “Піянер Беларусі”). Аўтар зборнікаў вершаў “Раўнавага” (Мінск, 1968), “Радаслоўнае дрэва” (1970), “Чысціня” (вершы і пераклады, 1979). У 1971 г. выйшаў зборнік гумарэсак, вершаў і мініяцюр “Калючая шаткаванка”. Перакладаў вершы рускіх, літоўскіх, латышскіх, армянскіх, узбекскіх паэтаў.