Бас Ісідар Самуілавіч (22(9).12.1913, Віцебск — пасля 1970-х). Крытык, літаратуразнаўца.
Пасля заканчэння сямігодкі працаваў вучнем слесара ў трамвайным упраўленні. У 1929—1932 гг. вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака. З 1932 г. літсупрацоўнік абласной газеты “Віцебскі рабочы”. У 1933—1936 гг. студэнт Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. У 1936—1937 гг. служыў у Чырвонай арміі. З 1937 г. загадваў аддзелам савецкага будаўніцтва газеты “Советская Белоруссия”. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Цэнтральным. Бранскім і іншых франтаз быў адказным сакратаром дывізійнай газеты, інструктарам-літаратарам. З 1947 г. загадчык кафедры літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. З 1953 г. старўы выкладчык кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педінстытута, з 1954 г. старшы выкладчык Брэсцкага педінстытута. З 1958 г. дацэнт кафедры літаратуры і журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. У канцы 1970-х выехаў за мяжу. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
Першыя публікацыі з’явіліся ў 1937 г. Даследаваў пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры, творчыя біяграфіі П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Колса і інш. Аўтар літаратуразнаўчых кніг “Большевистская печать в годы империалистической войны” (Москва, 1939), “Великое открытие: 500 лет книгопечатания” (Москва, 1940), “Иван Федоров” (Москва, 1940), “Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні” (Мінск, 1969), “Падарожжа ў літаратурнае мінулае: літаратурна-крытычныя артыкулы” (Мінск, 1971), “Літаратуразнаўчыя эцюды” (Мінск, 1977).