Барысюк Таццяна Пятроўна (нар. 18.10.1971, Мінск). Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 2004 г.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе цяпер працуе. Паэтычны і крытычны дэбют адбыўся ў 1993 г. у часопісе “Першацвет”. Аўтарка кнігі вершаў “Аўтапартрэт“ (Мінск, 2002). Друкавалася ў анталогіі “Агледзіны” (1998), альманахах “Панядзелак” (2003), “Літаратурны квартал” (2003), “Дзень паэзіі-2005”, у часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Беларуская думка”, “Полымя”, “Беларусь”, газеце “Літаратура і мастацтва” і іншых выданнях. У якасці крытыка і літаратуразнаўцы з’яўляецца аўтаркай публікацый па сучаснай беларускай паэзіі (пра творчасць В.Аксак, Э.Акуліна, Л.Дранько-Майсюка, М.Лукшы, А.Мінкіна, Л.Рублеўскай, В.Шніпа) і прозе (А.Бязлепкіна, Л.Вашко, Л.Галубовіч, В.Якавенка) і інш.