Баторын Фелікс

Баторын Фелікс Барысавіч (сапр. Фелікс Хаймовіч, нар. 5.2.1948, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СБП.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971). Працаваў па размеркаванні ў Барысаве, з 1974 г. — у Мінску.

Піша на беларускай мове і ідышы. Аўтар кніг “Раніца” (Мінск, 1981), “Зялёны тралейбус” (Мінск, 1936), “Я дрэва пасадзіў” (Мінск, 1991), “Паглядам акідваю шлях” (Мінск, 2001), “На вуліцы Максіма Багдановіча” (Мінск, 2007), “Яблычны пах цішыні” (Мінск, 2018), дакументальнай аповесці “Чорны год” (Мінск, 2011). Аўтар дзясяткаў вершаў на мове ідыш, некаторыя з якіх публікаваліся ў часопісах “Саветыш Геймланд” (Масква), “Ды пэн” (Оксфард, Вялікабрытанія), бюлетэні “Мы яшчэ тут!” (Мінск) і інш. У 2016 г. у Тэль-Авіве быў выдадзены зборнік яго вершаў на ідышы “Рэдн мiт эхо” (“Размаўляць з рэхам”). Перакладае на беларускую вершы нямецкіх, яўрэйскіх, польскіх, рускіх паэтаў.