Бахта Рыгор (псеўд. Р. Горбах) (? – пасля 1936). Пісьменнік, перакладчык.
Паходзіў з Бабруйшчыны. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры на Кіраўшчыне. Быў сябрам Бабруйскай філіі “Маладняка”. З восені 1928 г. сябра Мінскай філіі “Маладняка”. У 1930 г. быў абвінавачаны ў шкодніцкай дзейнасці і звольнены з працы, выключаны з БелАПП. Працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. З 1932 г. працаваў у Менску ў Дзяржаўным выдавецтве. У 1931—1934 гг. актыўна перакладаў з рускай і ўкраінскай моваў. Пасля 1936 г. сляды губляюцца. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)