Бартосік Зміцер (нар. 1969, г. Рыбінск, Расія). Бард, пісьменнік. Сябра СБП.
Нарадзіўся ў тэатральнай сям’і. У 1978 г. пераехаў з бацькамі ў Гомель. У 13 гадоў навучыўся граць на гітары. Вучыўся ў Ніжагародскай тэатральнай вучэльні, але быў з яе выключаны. Працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў. Служыў у Волагдзе. У 1991 г. вярнуўся ў Гомель. Працаваў рабочым сцэны ў гомельскім тэатры, потым у будаўнічым бізнэсе ў Вільні. Супрацоўнічаў з газетай “Наша Ніва”, праграмай “Вострая брама”. Праз некаторы час пасяліўся ў Мінску.
Піша песні, падарожныя нататкі. Аўтар кніг “Чорны пісталет” (Вільня—Менск, 2002), “Быў у пана верабейка гаварушчы…” (Радыё Свабода, 2016), “Клініка кітайскага дантыста” (Радыё Свабода, 2018), “Забіць упалмінзага” (Радыё Свабода, 2022). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2017), прэміі імя Алеся Адамовіча (2017), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (2017).