Барысавец Сяргей Анатольевіч (нар. 1963, Слуцк, Мінская вобл.). Пісьменнік. Сябра СБП.
Вучыўся ў навучальных установах сістэмы МУС, служыў на кіруючых пасадах у розных падраздзяленнях сілавых міністэрстваў. Кіраваў распрацоўкай нарматыўных прававых актаў і дзяржаўных стандартаў у галіне папераджэння надзвычайных сітуацый, пажарнай бяспекі, даследаваннямі работы абсталявання ў аварыйных рэжымах. Падпалкоўнік запаса, мае ўрадавыя ўзнагароды.
Піша вершы і прозу. Аўтар зборніка вершаў “Короткий февраль” (Минск, 2005), кніг прозы “Жизненное половодье” (Минск, 2006), “Страницы вчерашнего” (Минск, 2010), “Розы на асфальте” (Минск, 2017), “Семь слуцких мостов” (Минск, 2020), “Выкрадзены жаніх” (Мінск, 2020).