Барысік Таццяна Іванаўна (нар. 18.08.1977, Магілёў). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП.
Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова (1999). Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў, потым у Магілёве.
Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “ARCHE”, газетах Наша Ніва”, “Навінкі” ды інш., гучалі ў эфіры “Радыё Свабода”. Аўтар самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданняў “Жанчына і леапард” (Мінск, 2014). Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Дэбют”, а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы ў 1999 г. Лаўрэатка 2-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2015).