Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч (нар. 5.1.1949, в. Якаўлевічы, Аршанскі р-н Віцебскай вобл.). Журналіст, празаік, паэт. Сябра СБП.
Па заканчэнні школы працаваў электраманцёрам на Аршанскім ільнокамбінаце. У 1966—1970 гг. служыў у войску ў Прыбалтыцы і Беларусі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975), Мінскую Вышэйшую партыйную школу (1991). У 1973 г. быў дэлегатам Х Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Берліне. У 1975—1998 гг. працаваў спачатку карэспандэнтам, пазней адказным сакратаром “Сельской газеты”. Рэдагаваў газеты “Пажар”, “Охрана”, “Ветеран Чернобыля”. У 2003—2009 гг. на розных пасадах у газеце МУС “На страже”. Узнагароджаны шэрагам граматаў, медалёў. Выдатнік друку (2001), заслужаны журналіст (2008).
Дэбютаваў вершам у газеце “Воздушный часовой” у 1969 г. Аўтар кніг “Рельсы судьбы” (Орша, 1994), “Запаленне душы” (Мінск, 1996), “Вірус адзіноты” (Мінск, 2000), “Калінавы лес” (Мінск, 2003), “Транспортная милиция. История и современность” (Минск, 2004), “Лабірынты” (Мінск, 2016), “Cлужба охраны столицы” (Минск, 2017), “На варце грамадскага спакою” (2018), “Перамовы з жыццём” (Мінск, 2020), “Водгук фабрычнага гудка” (Мінск, 2022), “На страже экономической безопасности” (Минск, 2022), “Доверие, оправданное временем” (Минск, 2022), “І колькі б часу ні прайшло…” (Мінск, 2022).