Булавацкі Міхась Пятровіч (нар. 11.10.1947, в. Восы, Глускі р-н Магілёўскай вобл.). Перакладчык, педагог. Уваходзіў у сябры СБП.
Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, выкладчыкам, з 1977 г. выступае як журналіст. У 1988 г. стаў адным з заснавальнікаў магілёўскай філіі аб’яднання “Мартыралог Беларусі”, быў кіраўніком магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтру.
Першая літаратурная публікацыя з перакладам вершаў У. Высоцкага выйшла ў 1992 г. у газеце “Ратуша”. Піша вершы, перакладае з рускай. Аўтар кніг перакладаў вершаў У. Высоцкага “Я не падману” (Мінск, 1999) і “Пра жыццё, пра волю, пра сябе…” (Мінск, 2015).