Б

Буланда Вера

Буланда Вера Аляксандраўна (нар. 26.3.1955, Масква). Пісьменніца, педагог. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага (1977). У час навучання ў ВНУ наведвала Народны тэатр мастацкага чытання “Жывое слова”, якім кіраваў А.Каляда. У 1981 г. закончыла курсы Маскоўскага Завочнага ўніверсітэта мастацтваў (тэатральны факультэт, акцёрскае аддзяленне). Настаўнічала на Віцебшчыне, […]

Булыка Галіна

Булыка Галіна Аляксандраўна (нар. 6.12.1960, в. Осава, Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменніца, перакладчык. Сябра СП з 1987 г. Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1966 г. сям’я пераехала ў Мінск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Мінскага матацыклетнага […]

Бур’ян Барыс

Бур’ян Барыс Іванавіч (7.1.1924, Масква, Расія — 8.10.2009, Мінск). Крытык, празаік. Сябра СП з 1950 г. Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры (1941). Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім […]

Бураўкін Генадзь

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч (28.8.1936, в. Шуляціна, Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 30.5.2014, Мінск). Паэт, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1961 г. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў стыльрэдактарам часопіса “Коммунист Белоруссии”, старшым рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва”. […]

Бурлак Вера

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр’еўна (нар. 2.4.1977, Кіеў, Україна). Паэтка. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта (2001), асьпірантуру (2004). З 1997 г. галоўны рэдактар самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, даследуе паэзію для дзяцей. Выкладала рускую літаратуру ў БДУ. Абараніла дысертацыю “Модернистская парадигма в детской поэзии Серебряного […]

Бурносаў Васіль

Бурносаў Васіль Емяльянавіч (18.8.1914, в. Зелянькова, цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 19.7.1984, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1951 г. У 1933—1934 гг. працаваў брыгадзірам, затым старшынёй калгаса “Новы свет” Бялыніцкага раёна. Быў токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілеве. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1939). Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага […]

Бурсаў Андрэй

Бурсаў Андрэй Васільевіч. Пісьменнік, паэт, мастак, перакладчык. Публікавацца пачаў у канцы 1990-х на старонках газеты “Наша Ніва”, часопіса “Arche”. Аўтар зборнікаў прозы, вершаў і перакладаў “Дзівін” (Менск, 2002) і “Празнеб’е” (2009). Лаўрэат прэміі “Дэбют” Саюза беларускіх пісьменнікаў (2000).

Бурсаў Іван

Бурсаў Іван Цярэнцьевіч (19.12.1927, Клімавічы, Магілёўская вобл. — 19.11.2019, Масква, Расія). Перакладчык, паэт. Сябра СП з 1964 г. Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1953—1957). У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса “Неман” […]

Бурш Яша

Бурш Яша (сапр. Анісеровіч Ян, 12.9.1929, Баранавічы, Брэсцкая вобл. — 29.1.2007, Варшава, Польшча). Паэт, мастак. У 1950 г. разам з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Варшаву. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў (1957), удасканальваў свае веды і ўменні на стажыроўках у Ленінградзе і Рыме (стыпендыят ураду Італіі), працаваў у варшаўскіх школах […]

Бутрамееў Уладзімір

Бутрамееў Уладзімір Пятровіч (нар. 20.03.1953, в. Расна, Горацкі р-н Магілеўскай Свобл.). Пісьменнік, драматург. Сябра СП з 1987 г. Скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1974). Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай […]