Буланда Вера Аляксандраўна (нар. 26.3.1955, Масква). Пісьменніца, педагог. Уваходзіла ў сябры СБП.
Скончыла Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага (1977). У час навучання ў ВНУ наведвала Народны тэатр мастацкага чытання “Жывое слова”, якім кіраваў А.Каляда. У 1981 г. закончыла курсы Маскоўскага Завочнага ўніверсітэта мастацтваў (тэатральны факультэт, акцёрскае аддзяленне). Настаўнічала на Віцебшчыне, Барысаўшчыне, у Мінску. Працавала адміністратарам і педагогам-арганізатарам у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Кіравала тэатральнымі калектывамі, лялечным гуртком пры школе, фальклорнымі гуртамі пры ДК “Спадчына” ў Лепельскім і “Прыданкі” ў Барысаўскім раёнах. Была настаўнікам года ў Барысаўскім раёне (1998).
Аўтар зборнікаў вершаў “Мне не жыць без цябе” (Барысаў, 1997), “Цыганскія кастры” (Мінск, 2001), “Не здраджу. Не предам” (Мінск, 2008), “Шчырая споведзь мая” (Мінск, 2012), “Сараматніца” (Мінск, 2013), кніг прозы “Най-Люба-я” (Мінск, 2010), “Нататкі вар’яткі” (Мінск, 2019), а таксама дапаможніка для настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры “Ад свята да свята” (Мінск, 2007).