Букчын Сямён (Самуіл) Уладзіміравіч (нар. 18.08.1941, с. Валаконаўка, Валаконаўскі р-н Курскай вобласці, Расія). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
З 1949 г. жыве ў Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964—1967). Вучобу ва ўніверсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Беларускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969—1985 гг. адказны сакратар часопіса “Весці АН БССР”. З 1985 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.
Друкуецца з 1959 г. Піша на рускай мове. Пачынаў як журналіст у газеце “Зорька”. З 1966 г. выступае як крытык, літаратуразнавец, празаік. Аўтар кніг “Дорогой Антон Павлович…: Очерки о корреспондентах А.П.Чехова” (Минск, 1973), “Судьба фельетониста: Жизнь и творчество Власа Дорошевича” (Минск, 1975; Москва, 2010), “К мечам рванулись наши руки: Документальные повести” (Минск, 1978, 2-е выданне, 1985), “Как жить, Лев Николаевич?..: Очерки о белорусских корреспондентах Льва Толстого” (Минск, 1979), “Последний год Дениса Фонвизмна” (Минск, 1981), “Народ издревле нам родной: Русские писатели и Белоруссия” (Минск, 1984, 2003), “Хроника суверенного болота: Беларусь в эпоху независимости, или Плоды интеллигентской рефлексии” (Минск, 1996), “Белорусская трагедия, 1986—1999: страна и народ в зеркале публицистики” (Warszawa, 2000), “Польский дневник” (Минск, 2002), “Тайная свобода” (Минск, 2004), “Клад Наполеона” (Минск, 2005), “Прощание со славянкой” (Санкт-Петербург, 2010), “Записки побежденного” (Минск, 2016), “Откровения юных душ: Ф.М.Достоевский и его корреспонденты” (USA, 2017), “Кабаре на сцене и в жизни” (Санкт-Петербург, 2017), “Одушевить пережитое в слове” (Минск, 2021).
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 527).