Адамовіч Алесь Міхайлавіч (афіц. 3.09.1927, сапр. 3.8.1926, в. Канюхі, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 26.1.1994, Масква, Расія). Пісьменнік, крытык, публіцыст. Сябра СП з 1957 г. Паходзіў з сям’і служачых, якая з 1928 г. жыла ў пасёлку Глуша (Бабруйскі р-н). У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы, — сувязны, з […]
А
Адамовіч Андрэй
Адамовіч Андрэй Сяргеевіч (нар. 1984, Мінск). Паэт, празаік. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2006). Працаваў у газеце “Віцьбічы”. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў “Кіеўскія лаўры”, “Вялікае княства паэзіі”, “Вершы на асфальце” і інш. Аўтар кніг “Дзень паэзіі смерці дзень: вершы” (Мінск, 2012), “Таўсьціла і лешч: навэла” (Vilnius, 2015), “Песня […]
Адамовіч Антон
Адамовіч Антон Яўстафьевіч (псеўд. Альгерд Ланеўскі; Васіль Бірыч; Васіль Крыцкі; Глеб Альгердзіч; Даніла Забранскі; Іван Спадзявайла; Кастусь Каліновец; Максім Зьніч; Максім Чытар; Нічыпар Недасек; Раман Склют; С. Хізма; Сяргей Юстапчык; Сабастыян Кернашыцкі; Язэп Апейка; Янка Віж і інш.; 26.6.1909, Мінск — 12.6.1998, Нью-Ёрк). Крытык, літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік. Скончыў Беларускі педагагічны […]
Адамовіч Славамір
Адамовіч Славамір Генрыхавіч (нар. 8.03.1962, ст. Унежма, Анежскі р-н Архангельскай вобл., Расія). Паэт, празаік. Сябра СБП з 1999 г. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе “Будслаўскі”. У 1980—1982 гг. служыў у савецкім войску, пасля працаваў на Беларускай чыгунцы, станкабудаўнічым заводзе імя […]
Адамчык Вячаслаў
Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч (1.11.1933, в. Варакомшчына, Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 5.8.2001, Мінск). Празаік, драматург. Пасля заканчэння сямігодкі (1949) працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 гг. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газетах “Знамя юности” (1957—1958), “За вяртанне на […]
Адамчык Міраслаў
Адамчык Міраслаў Вячаслававіч (псеўд. Міраслаў Шайбак, Андрей Воронин, Владимир Соколов; нар. 6.8.1965, Мінск). Паэт, празаік, драматург, выдавец. Сябра СБП з 1993 г. Паходзіць з сям’і пісьменніка В. Адамчыка, брат У. Адамчыка. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1990). У 1989 г. быў карэспандэнтам часопіса “Бярозка”. У 1990—1991 гг. адказны сакратар часопіс “Беларусь”. […]
Адважны Вінцук
Адважны Вінцук (сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч, 4.3.1890, в. Гальшаны, цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.12.1978, Лондан, Вялікабрытанія). Паэт, празаік, мемуарыст. Вучыўся ў гарадской школе ў Ашмянах, а потым — у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў святарскія свячэнні. Служыў на Беласточчыне. У 1920 г. […]
Адэля з Устроні
Адэля з Устроні (? — ?). Паэтка ХІХ ст. Жыла, магчыма, у фальварку Устронь Лідскага павета. Месца пахавання невядомае. Аўтарка беларускай паэмы “Мачаха” і польскага верша “Кракаў”. Тэксты абодвух твораў падпісаны “Адэля, 1850. Літва. Устронь”. Упершыню паэма апублікавана ў Мінску ў зборніку “Краю мой — Нёман” у 1986 г. Рукапіс […]
Аколава Валянціна
Аколава Валянціна Валянцінаўна (25.7.1954, в. Мазуршчына, Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 24.12.2013, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1986 г. Скончыла Полацкую музычна-педагагічную вучэльню імя Ф.Скарыны. У 1973—1977 гг. працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна, потым метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў. У 1977—1978 гг. карэспандэнт шматтыражнай газеты “Знамя новостройки” […]
Аксак Валянціна
Аксак Валянціна Іванаўна (у шлюбе Арлова; нар. 28.04.1953, в. Смалічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), паэтка. Сябра СБП з 1994 г. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала карэспандэнткай, аглядальніцай у газетах, загадчыцай аддзела культуры часопіса “Беларусь”, карэспандэнткай “Радыё Свабода”. Уваходзіла ў сябры СБП з 1994 г. Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы […]