Адамовіч Славамір Генрыхавіч (нар. 8.03.1962, ст. Унежма, Анежскі р-н Архангельскай вобл., Расія). Паэт, празаік. Сябра СБП з 1999 г.
Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе “Будслаўскі”. У 1980—1982 гг. служыў у савецкім войску, пасля працаваў на Беларускай чыгунцы, станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Мінску. У 1986—1992 гг. вучыўся на філфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1991—1995 гг. працаваў у “Настаўніцкай газеце”. Быў адным з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, лідарам арганізацыі “Правы рэванш”, сябрам “Таварыства вольных літаратараў”. У 1996—1997 гг. знаходзіўся ў зняволенні за верш “Убей президента!”. У 2000 г. выехаў у ЗША, працаваў на будоўлях. У 2002—2009 гг. жыў у Нарвегіі, дзе атрымаў палітычны прытулак. У 2009 г. вярнуўся ў Беларусь. Аўтар кніг “Кальварыйскія клёны” (Мінск, 1990), “Зямля Ханаан” (Полацк, 1993), “Зваротныя правакацыі” (Полацк, 1994), “Каханне пад акупацыяй” (Мінск, 1996), “Спіраль Бруна” (Мінск, 1997), “Плавільшчыкі расы” (Вільня, 1999), “Турэмны дзённік” (Мінск, 2001), “Рым” (Мінск, 2011), “Цана Еўропы, або Гісторыі Вільмана” (Мінск, 2015). Лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік вершаў “Каханне пад акупацыяй” (1996).