А

Астрэйка Анатоль

Астрэйка Анатоль (Акім) Пятровіч (11(24).7.1911, в. Пясочнае, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 23.8.1978, Мінск). Паэт, перакладчык. Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930). У 1932—1934 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. З 1930 г. працаваў у газетах Полацка, Воршы, Горак, Мінска. У час […]

Астрэйка Сяргей

Астрэйка Сяргей Адамавіч (26.6(9.7.).1912, в. Каласоўшчына, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1937, Ірбіт, Свярдроўская вобл., Расія). Паэт. Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1930). Быў рэдактарам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці, а ў 1932—1933 гг. — навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (працаваў у слоўнікавай камісіі). У […]

Атава Апанас

Атава Апанас (сапр. Канановіч Апанас Майсеевіч, 8(21).5.1903, в. Нявязцы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 28.10.1962). Паэт-маладняковец. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. У 1925 г. быў дэлегатам першага з’езда літаратурнага абхяднання “Маладняк”, а ў яго Слуцкай філіі, якая дзейнічага ў 1925—1927 гг. лічыўся […]

Атрашкевіч Валерый

Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч (22.4.1939, в. Красная Горка, Угацкі р-н Віцебскай вобл. — 26.1.1990, Магілёў). Літаратуразнаўца. У часе Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Скончыў Ушацкую сярэднюю школу (1956), працаваў ва Ушацкім раённым Доме культуры, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 г. паступіў на […]

Аўраменка Васіль

Васіль Аўраменка нарадзіўся ў 1958 у Мазыры. Публіцыст, аўтар «ЛіМа», «НН», «Дзеяслова», «Архэ», літаратурнага альманаху «Брама» і інш. Па прафэсіі — лекар-нэўроляг. Хобі — бардаўская песьня. Аўтар кнігі «Нябачнае і ява. Фрагмэнты інтымнай аўтабіяграфіі» (2013). Жыве ў Магілёве.

Аўрамчык Мікола

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч (14.1.1920, в. Плёсы, Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 8.5.2017, Мінск). Паэт, мемуарыст. Сябра СП з 1947 г. У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Піянер Беларусі”. У часе Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. […]

Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара Пятроўна (нар. 24.5.1949, в. Сяўкі, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.). Паэтэса, празаік, педагог. Сябра СБП. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971), Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1999). Працавала настаўніцай, бібліятэкаркай, інжынерам, метадыстам, загадчыкам крамы. Першая публікацыя з’явілася ў 2000 г. у газеце “Магілёўская праўда”. Аўтар лекцый для настаўнікаў-філолагаў па тэорыі […]

Афанасьеў Іван

Афанасьеў Іван Мікалаевіч (нар. 1963, Гомель). Крытык, літаратуразнавец. Сябра СБП з 1992 г. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працуе на філфаку ГДУ імя Ф.Скарыны, выкладае літаратуру ХХ стагоддзя. Аўтар кніг “Будзем садзіць сад…: Літаратурна-крытычныя артыкулы” (Мінск, 1991), “Кто восходит на Голгофу? Антивоенная идея в […]

Ахроменка Уладзіслаў

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч (псеўданім Францішак Хлус, 29.1.1965 – 9.11.2018). Празаік, публіцыст, кінасцэнарыст. Скончыў Гомельскую музычную вучэльню імя Сакалоўскага (1984), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1989). Працаваў выкладчыкам музычнай школы ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам беларускай газеты ў Польшчы “Ніва” (Беласток). […]