Абдулаева Святлана Іосіфаўна (дзяв. Юшкевіч, нар. 23.12.1964, в. Ашмянцы, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Гродзенскае музычнае вучылішча. Працуе ў Наваградскай дзіцячай школе мастацтваў. Друкавацца пачала ў 1985 г. Вершы з’яўляліся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Алеся”, “Гаспадыня”, “Книжный калейдоскоп”, у газетах “ЛіМ”, “Настаўніцкая газэта”, “Гродзенская праўда”. […]
А
Аблажэй Алег
Аблажэй Алег Іванавіч (6.05.1954, в. Лезнявічы, Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобл. — 18.05.2016, Вільнюс, Літва). Паэт, празаік, мастак, дзеяч беларускай дыяспары ў Літве. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977), Вільнюскі дзяржаўны мастацкі інстытут (1985). Вядомы як мастак, займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У 1984—1986 гг. у Літве была […]
Абламейка Сяргей
Абламейка Сяргей Паўлавіч (нар. 15.10.1962, Мінск). Журналіст, пісьменнік, доктар гістарычных навук. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, і ў Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Францішка Скарыны. […]
Абуховіч Альгерд
Абуховіч Альгерд Рышардавіч (25.7(6.8.).1840, в. Калацічы, цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 10(22).8.1898, Слуцк, цяпер Мінская вобл.). Пісьменнік ХІХ ст. Паходзіў са шляхецкага роду. У 1852—1854 гг. вучыўся ў Слуцкай кальвінскай гімназіі, але не закончыў яе. Падарожнічаў па Еўропе, жыў у Жэневе, Парыжы. У 1858—1859 гг. быў вольным слухачом кальвінскай […]
Абуховіч Міхал
Абуховіч Міхал Лявон (1630 — 16.10.1668, Наваградак, цяпер Гродзенская вобл.). Мемуарыст, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і П.К.Абуховіча. Закончыў філасофскі факультэт Віленскай акадэміі. У час вучобы пісаў панегірычныя вершы. Служыў пры двары караля Яна Казіміра Вазы. У 1650 i 1653 гг. быў каралеўскім дыпламатычным паслом у Маскве. У 1656 […]
Абуховіч Піліп
Абуховіч Піліп Казімір (каля 1600 — 6.9.1656). Мемуарыст, адрасат і галоўная дзейная асоба “Ліста да Абуховіча”. Бацька М.Л. і Т.І. Абуховічаў. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і мазырскага старасты. Закончыў Замойскую акадэмію і служыў пры двары віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ Я.Сапегі. Вызначаўся майстэрствам рыторыкі, пра што сведчаць яго прамовы на лацінскай i […]
Абуховіч Тодар
Абуховіч Тодар Іеранім (1642(1643) — 14.4.1707). Мемуарыст, дзеяч ВКЛ. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і П.К.Абуховіча. У 1657—1669 гг. служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы. Суправаджаў яго ў час ваеннай экспедыцыі за Дняпро (1664). Пасля адрачэння караля ад трона (1669) паехаў з ім у Францыю. У 1670 г. разам […]
Авечкін Аляксандр
Авечкін Аляксандр Аляксеевіч (псеўд. А. Алов, 9(22).6.1913, Чудава, Ноўгарадская вобл., Расія — 7.11.1980, Брэст). Дзіцячы пісьменнік, празаік. Сябра СП з 1951 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1929—1931 гг. працаваў рабочым на Чудаўскай запалкавай фабрыцы. У 1931—1936 гг. служыў у Савецкай Арміі, быў інструктарам чудаўскага аэраклуба. У час Вялікай Айчыннай […]
Агіевіч Уладзімір
Агіевіч Уладзімір Іванавіч (псеўд. Хрушч Ул., 13(26).9.1910, в. Пухавічы, цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 2.10.1952, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1929—1933 гг. настаўнічаў у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1937). У 1937—1939 гг. выкладаў у Слуцкай педагагічнай навучальні, […]
Агняцвет Эдзі
Агняцвет (Каган) Эдзі (Юдзіф) Сямёнаўна (28.9(11.10).1913, Мінск — 17.07.2000, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1937 г. Паходзіла з сям’і служачага. У 1930 г., пасля заканчэння сямігодкі, працавала на менскім заводзе “Камунар”, потым год правучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). З […]