Адамовіч Андрэй Сяргеевіч (нар. 1984, Мінск). Паэт, празаік.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2006). Працаваў у газеце “Віцьбічы”. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў “Кіеўскія лаўры”, “Вялікае княства паэзіі”, “Вершы на асфальце” і інш. Аўтар кніг “Дзень паэзіі смерці дзень: вершы” (Мінск, 2012), “Таўсьціла і лешч: навэла” (Vilnius, 2015), “Песня пра Цімура” (Мінск, 2019). Лаўрэат прэміі “Дэбют” (2013), трэцяе (2016) і другое (2020) месца прэміі імя Ежы Гедройца.