Жыткевіч Зміцер Максімавіч (псеўд. Гушчар; 8.11.1904, в. Халамер’е, Гарадоцки р-н Віцебскай вобл. — 7.8.1955, Рыга, Латвія). Паэт-маладняковец, празаік. Рана страціў бацьку і апынуўся на папячэнні дзядзькі. Вучыўся ў Халамерскай прыходскай школы, працаваў пісарам Халамерскай валасной управы. Пасля смерці дзядзькі ў часе Першай сусветнай вайны быў уладкаваны ў дзіцячы дом у […]
Month: Кастрычнік, 2023
Жылко Вадзім
Жылко Вадзім Вітальевіч (нар. 31.10.1967, г. Лунінец, Брэсцкая вобл.). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Завочна закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990). У 1984—1991 гг. працаваў тэхнікам ў аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама, у 1991—1993 гг. — кіраўніком гуртка Дома дзіцяча-юнацкай творчасці, у 1993—2006 ггг. — навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага […]
Жылка Уладзімір
Жылка Уладзімір Адамавіч (псеўд. Л. Макашэвіч; 27.5.1900, в. Макашы, цяпер Нясвіжскі р-н Мінская вобл. — 1.3.1933, Уржум, Кіраўская вобл., Расія). Паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914). Падчас Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Тульскай губерні. Закончыў 3 класы Багародзіцкага агранамічнага вучылішча (1915—1917), […]
Жыжэнка Уладзімір
Жыжэнка Уладзімір Аляксандравіч (23.1.1931, г. Дарагабуж, Смаленская вобл. Расіі — 2.4.2003, Мінск). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1981 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). Адначасова працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным […]
Жыбуль Вячаслаў
Літаратуразнаўца (будзе дапоўнена).
Жыбуль Віктар
Жыбуль Віктар Вячаслававіч (нар. 3.10.1978, Мінск). Паэт, літаратуразнаўца. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995—2002), потым — у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (з вясны 1996 г.), […]
Журба Янка
Журба Янка (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч; 1.5.1881, в. Купніна, цяпер у межах Чашнікаў, Віцебская вобл. — 7.1.1964, Полацк, Віцебская вобл.). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1939 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў на Віцебшчыне ў пачатковых школах. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1906—1909, Чарнігаўская губерня) […]
Жураўлёў Васіль
Жураўлёў Васіль Пракопавіч (нар. 27.5.1931, в. Раздзел 2-гі, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл.). Літаратуразнавец. Сябра СП з 1972 г. Закончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1954) і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1957 г. навуковы супрацоўнік, з 1989 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы […]
Жукоўскі Алёкса
Жукоўскі Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) (28.9.1906, Тэрэспаль, Бельска-Падляскае ваяв., Польшча — 1.2.1979, Масква). Паэт-маладняковец, празаік, педагог. У часе Першай сусветнай вайну разам з бацькоўскай сям’ёй перасяліўся ў Клімавічы (цяпер Магілёўская вобл.). Закончыў педагагічны тэхнікум у Віцебску (1925). Працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў в. Добасна на Бабруйшчыне. У 1928 г. […]
Жуковіч Васіль
Жуковіч Васіль Аляксеевіч (нар. 21.9.1939, хут. Забалацце, цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Сябра СП з 1977 г.. Рана страціў родных: бацька і брат былі рэпрэсаваныя, маці заўчасна памерла. У 1957—1959 гг. працаваў у будаўнічым трэсце №8 г. Брэста. Закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1964). У 1962—1971 гг. […]