Добрыя навіны: выйшаў першы том Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах. Дагэтуль найбольш прадстаўнічым выданнем празаіка быў 8-тамовы збор твораў, што пабачыў свет 50 гадоў таму ў 1972-1975 гг..
У першы том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1921–1925 гадоў, паведамляе сайт выдавецтва “Беларуская навука”.
У плане выдання сацыяльна значнай літаратуры пазначаны наклад выдання: 1.000 асобнікаў. Аб’ём першага тома – 519 старонак, каментары падрыхтавала Алеся Шамякіна.
Бібліяграфічнае апісанне: Чорны, К. Збор твораў. У 12 т. Т. 1. Апавяданні, 1921–1925 / Кузьма Чорны; навук. рэд. А. А. Васілевіч; падрыхт. тэкстаў і камент. А. І. Шамякінай; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 519 с.: іл. ISBN 978-985-08-3021-0.