Валахановіч Анатоль Іосіфавіч (17.4.1939, Мінск — 23.11.2016). Празаік, журналіст, краязнавец.
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага (1961). У 1961-1962 гг. быў настаўнікам гісторыі ў вёсцы Баравое (Дзяржынскі р-н), з 1962 г. адначасова і дырэктар школы ў вёсцы Паланевічы (Дзяржынскі р-н), з 1964 г. дырэктар шторы ў вёсцы Ракашычы (Уздзенскі р-н), с 1966 г. дырэктар школы ў вёсцы Зенькавічы (Уздзенскі р-н). У 1968—1975 гг. рэдактар у выдавецтве “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. У 1975—1996 гг. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва “Навука і тэхніка” АН БССР. У 1996—2002 гг. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Сябра Беларускага саюза журналістаў (1975).
Пахаваны ў в. Паўлаўшчына, Дзяржынскі раён Мінскай вобласці.
Займаўся навукова-даследчай дзейнасцю, вывучаў праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства, даследаваў палітычныя рэпрэсіі 1920—1950-х гг. Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, дзясяткаў кніг (у тым ліку ў суаўтарстве). Пісаў таксама аповесці, апавяданні, эсэ, дакументальныя нарысы, казкі. Сярод выдадзеных кніг “Партызанскі генерал з Амерыкі” (Мінск, 1995), “Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча” (Мінск, 1999), “Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі” (Мінск, 2003), “Уладзіслаў Галубок: першы народны артыст БССР” (Мінск, 2013), “Узлёты і падзенне Вільгельма Кубэ” (Мінск, 2014).