Валкавыцкі Георгі (13.3.1923, в. Белавежа, Бельскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 7.4.2013, Беласток, Падляскае ваяв. Польшча). Паэт і празаік.
Па заканчэнні сямігодкі і рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. Закончыў Літаратурны інстытут у Маскве (1954). Заснавальнік і ў 1956—1987 гг. рэдактар газеты “Ніва” (Беласток). Быў сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Рэдагаваў “Беларускія календары” і літаратурныя выданні “белавежцаў”. Жыў у Беластоку і Белавежы.
Дэбютаваў у друку ў 1948 г. Аўтар зборніка лірыкі “Рознагоддзе” (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў “Макатразмы” (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг “Віры. Нататкі рэдактара” (Беласток, 1991), “Белая вязь” (Беласток, 1998), “У каменным крузе” (Беласток, 2000), “Ашчэпкі” (Беласток, 2002)