Вабішчэвіч Віктар

Вабішчэвіч Віктар Васільевіч (нар. 9.7.1960, в. Рубель, Столінскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Вярнуўся на Століншчыну. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, пазней перайшоў у СШ №1 г. Давыд-Гарадка. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1977 г. Творы друкаваліся ў газетах “Навіны Палесся”, “Заря”, “Народная трыбуна”, “Настаўніцкая газета”, часопісах “Роднае слова”, “Маладосць”, “Полымя”, “Першацвет”, калектыўных зборніках “Вусны” (1985), “Квадра” (1990) і інш. Аўтар кніг паэзіі “Чорны боль” (Мінск, 2003), “Кахаю і люблю” (Мінск, 2006), “Уражанне” (Мінск, 2009), “ORBI” (Мінск, 2012). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У.А.Калесніка (2010).