Ваганаў Сяргей

Ваганаў Сяргей Давыдавіч (нар. 6.10.1941, Казань, Расія). Паэт, публіцыст, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП.

Cкончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963), працаваў настаўнікам. З 1961 г. пачаў супрацоўнічаць з газетамі. Працаваў у “Чырвонай змене”, “Сельской газете”, на розных пасадах у газеце “Знамя юности”. З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты “Труд” па БССР, галоўным рэдактарам газеты “Труд” в Беларуси”. З пачатку 1990-х гг. актыўна супрацоўнічаў з “Народнай газетай”, газетай “Народная Воля”. У 2011—2015 гг. супрацоўнічаў з газетай “Наша Ніва. Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам БАЖ, старшынёй Камісіі па этыцы. Двойчы пераможца ў конкурсе БАЖ “Вольнае слова” ў намінацыі “Мастацка-публіцыстычныя жанры”. Быў сябрам беларускага ПЭН-цэнтра.

Аўтар кніг “Мосцік над вечнасцю” (Смаленск, 2016), “Я веру ў цуд” (Мінск, 2018), “Праз межы часу” (Мінск, 2022).