Воранаў Мікола

Воранаў Мікола Гаўрылавіч (13.12.1936, в. Віры, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.1.2005, Шаркаўшчына, Віцебская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1978 г. 

Па заканчэнні Азяркоўскай сямігодкі, з 1952 г. працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955—1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце — літсупрацоўнік суражскай раённай газеты “Кліч Ільіча”, аршанскай газеты “Ленінскі прызыў”, загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты “Ленінская іскра”. Сябра СП СССР з 1978 г. Жыў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. 

Пахаваны там жа (?).

Першае апавяданне “Асінавае шула” надрукаваў у 1963 г. (газета “Віцебскі рабочы”). Выступае таксама з вершамі. Выдаў зборнікі апавяданняў і аповесцей “Ветраны дзень” (1976), “Перад адлігай” (1984) і раман “Маланка паліць жыта” (1990). У часопісе “Маладосць” надрукаваў аповесці “Завея” (1979) і “Вадалазы” (1981).