Вылінскі Андрэй (нар. 1987, г. Бар, Вінніцкая вобл.). Перакладчык.
Закончыў філалагічны факультэт і магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў перакладчыкам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Перакладае з ангельскай (Тэд Х’юз, Ўолес Стывенс, Роберт Крылі, Рычард Бротыган), украінскай (Астап Слівінскі, Грыцько Чубай, Васіль Стус, Сяргей Жадан) і з польскай (Марцін Святліцкі). Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў Беларускага ПЭН-цэнтра імя Чэслава Мілаша (2011) і Максіма Танка (2012), а таксама конкурсу маладых літаратараў “Экслібрыс” Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012).