Балахонаў Сяргей Аляксандравіч (нар. 24.4.1977, в. Сьвяцілавічы, Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменнік.
Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). З 2001 г. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гомелі. Пачаў публікавацца ў 1998 г. у самвыдаце “Сімболь” (Мінск), газетах “Наша слова”, “Наша ніва”. Аўтар кніг прозы “Імя грушы” (Мінск, 2005), “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі” (Мінск, 2012), “Бог кахання Марс” (Мінск, 2020). Пераможца літаратурнага конкурсу Радыё Свабода (2008). Перакладаў творы для музычнык зборнікаў “Тузін. Перазагрузка” (2009), “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” (2011).