Бадзей Марыя

Бадзей Марыя (нар. 1997, Ваўкавыск, Гродзенская вобл.). Пісьменніца.

Скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Выкладае беларускую літаратуру. Галоўная рэдактарка сайта wir.by. Скончыла школу маладога пісьменніка Саюза беларускіх пісьменнікаў. Піша вершы і прозу, перакладае з польскай і французскай. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” (2019)