Баравік Марыя Якаўлеўна (нар. 22.2.1946, в. Прэабражэнка, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка, драматург. Сябра СБП з 1992 г. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978). Працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты “Шлях перамогі”, кіраўніком гуртка “Юны экскурсавод” Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій. З 1965 г. […]
Author: admin
Бандурына Крысціна
Бандурына Крысціна (1992, Мазыр, Гомельская вобл.). Паэтка, журналістка. Скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара “W/Rights” (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020). У 2017—2018 гг. працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе “Маладосць”. Рэдактарка інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай […]
Бандарына Зінаіда
Бандарына Зінаіда Аляксандраўна (10.11.1909, Гродна — 16.4.1959, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1957 г. Скончыла Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927), літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933), аспірантуру пры Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937). У 1927—1928 гг. настаўнічала ў беларускай школе для перасяленцаў у сібірскім пасёлку Медзякова, у 1928—1929 […]
Балахонаў Сяргей
Балахонаў Сяргей Аляксандравіч (нар. 24.4.1977, в. Сьвяцілавічы, Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). З 2001 г. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гомелі. Пачаў публікавацца ў 1998 г. у самвыдаце “Сімболь” (Мінск), газетах “Наша слова”, “Наша ніва”. Аўтар кніг прозы “Імя грушы” (Мінск, 2005), […]
Бакшанская Наста
Бакшанская Наста (нар. 5.9.1971). Перакладчыца. Уваходзіла ў сябры Беларускага ПЭН-Цэнтра. Перакладае з англійскай творы Артура Конан-Дойла, Уільяма Голдмана і інш.
Байкоў Мікола
Байкоў Мікола (Мікалай) Якаўлевіч (10(22).2.1889, Бежацк, цяпер Цвярская вобл. Расіі — 23.6.1945, Мінск). Літаратуразнаўца, лінгвіст. Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча (1903), Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Кандыдат багаслоўя (1913). Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны ў Мінскай духоўнай семінарыі, гімназіі і прыватных навучальных установах. З 1918 г. чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце […]
Базылёва Вольга
Базылёва Вольга Уладзіміраўна (17.1.1982, Мінск). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтарка зборніка вершаў “Крылы ў шафе” (Мінск, 2002).
Базыленка Ганна
Базыленка (Арахоўская) Ганна Мартынаўна (4.4.1908, в. Арахі, цяпер г.п. Арэхаўск, Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 19.1.1980, Мінск). Паэтка, мовазнаўца. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). У 1933—1938 гг. працавала ў Інстытуце літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук, у 1944—1970 гг. — у БДУ, у тым ліку ў 1949—1955 гг. намеснікам дэкана […]
Бажко Алесь
Бажко Алесь Цімафеевіч (22.10.1918, в. Даўгінава, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 17.4.2013, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Вучыўся ў музычным інстытуце імя С.Манюшкі ў Наваградку (1936—1938), у Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). У 1940 г. працаваў дырэктарам мірскага РДК. У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення […]
Бадзей Марыя
Бадзей Марыя (нар. 1997, Ваўкавыск, Гродзенская вобл.). Пісьменніца. Скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Выкладае беларускую літаратуру. Галоўная рэдактарка сайта wir.by. Скончыла школу маладога пісьменніка Саюза беларускіх пісьменнікаў. Піша вершы і прозу, перакладае з польскай і французскай. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” (2019)