Month: Ліпень, 2024

Захаранка Мікалай

Захаранка Мікалай Андрэевіч (нар. 13.5.1949, в. Васілевічы, Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт, празаік, драматург. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, дзе і жыве. Публікаваў апавяданні ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Дзеяслоў”, “Роднае слова”, “Вясёлка”, газеце “Звязда”, […]

Засім Мікола

Засім Мікола Арцёмавіч (19.11.1908, в. Шані, цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. —  19.7.1957, Брэст). Паэт. Сябра СП з 1945 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў па найме на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 г. уступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у КПЗБ. У 1925 г. за ўдзел у рэвалюцыйным руху […]

Зарэчны Цімох

Зарэчны Цімох (сапр. Цімох Рублёў; 1910, в. Будзіна, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 1944?). Празаік, публіцыст, перакладчык. Закончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут (1928). У 1930-я гг. працаваў у газеце “Савецкая Беларусь”, на радыё, у Інстытуце школьнай педагогікі, настаўнічаў. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў на Нясвіжчыне, друкаваўся ў “Беларускай газэце”. Паводле […]

Зарэцкі Міхась

Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхась Яўхімавіч; 20.11.1901, в. Высокі Гарадзец, цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 29.10.1937, Мінск). Празаік, перакладчык, публіцыст, драматург. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і вясковага дзяка, дзяцінства правёў у вёсцы Зарэчча пад Шкловам. Вучыўся ў Аршанскай духоўнай вучэльні і Магілеўскай духоўнай семінарыі. Служыў перапісчыкам […]

Зарэмба Міхась

Зарэмба Міхась Мікалаевіч (2.1.1941, в. Падонкі, цяпер в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 05.02.2002). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1989 г. Нарадзіўся ў сям’і служачых. Закончыў Лагойскую сярэднюю школу № 1. Працаваў памочнікам брыгадзіра калгаса “Перамога” (1957—1960). Закончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965). З 1965 г. літсупрацоўнік, з […]

Зарыцкі Аляксей

Зарыцкі Аляксей Аляксандравіч (22.3.1911, Хоцімск, цяпер Магілеўская вобл. — 29.10.1987, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1935 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1928 г. закончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Закончыў Маскоўскі інстытут замежных моў (1936). У 1938—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. у […]

Запруднік Янка

Запруднік Янка (сапр. Вільчыцкі Сяргей Мікалаевіч, 9.8.1926, м. Мір, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 26.5.2022, Сомерсет, Нью-Джэрсі, ЗША). Гісторык, мемуарыст, журналіст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, паэт. Быў ганаровым сябрам СБП. Падчас Другой сусветнай вайны вучыўся ў гандлёвай школе ў Баранавічах, быў сябрам СБМ, запісаўся ў дапаможную службу Люфтвафэ і апынуўся […]

Запольскі Міхал

Запольскі Міхал Мікалаевіч (21.1.1893, в. Калядзічы, Мінскі р-н — 10.10.1956, Мінск). Паэт, празаік, драматург, публіцыст. Звесткі пра сям’ю і адукацыю не выяўленыя. З 1919 г. быў у эміграцыі. У 1920—1950 гг. жыў у Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў (пазней — Югаславіі), дзе служыў на чыгунцы. Падтрымліваў сувязі з культурніцкімі арганізацыямі […]

Замоцін Іван

Замоцін Іван Іванавіч (1.11.1873, Крыуліна, цяпер Цвярская вобл., Расія — 25.5.1942, Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія). Літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1893 г. закончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію, у 1897 г. — Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Пачаў працу ў гімназіях Санкт-Пецярбурга і Варшавы. У 1904 г. атрымаў вучоную ступень […]

Зан Тамаш

Зан Тамаш (21.12.1796, фальварак Халецкаўшчына, цяпер у складзе в. Старынкі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 19.7.1855, фальварак Кахачын, цяпер Какоўчына Сенненскага р-на Віцебскай вобл.). Этнограф, драматург. Нарадзіўся ў сям’і мяшчан-арандатараў. Вучыўся ў парафіяльнай школе мястэчка Узды, Мінскай гімназіі (1807), Маладзечанскай павятовай школе. У 1815 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага […]