Замоцін Іван Іванавіч (1.11.1873, Крыуліна, цяпер Цвярская вобл., Расія — 25.5.1942, Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія). Літаратуразнаўца.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1893 г. закончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію, у 1897 г. — Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Пачаў працу ў гімназіях Санкт-Пецярбурга і Варшавы. У 1904 г. атрымаў вучоную ступень магістра. У тым жа годзе стаў прыват-дацэнтам Імператарскага Варшаўскага, а потым Пецярбургскага ўніверсітэтаў. З 1908 г. прафесар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта, з 1922 г. прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Менску. За два гады дасканала вывучыў беларускую мову. Адзін з пачынальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX стагоддзя. Першы загадчык кафедры беларускай літаратуры і этналогіі БДУ. Адначасова з 1925 г. працаваў у Інбелкульце, з 1929 г. — у БелАН. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). У 1931—1933 гг. дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. З 1931 г. прафесар Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ДПУ БССР у 1938 г., асуджаны як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да зняволення ў лагерах тэрмінам на 8 гадоў. Знаходзіўся ў Комі АССР.
Памёр у турэмным шпіталі ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад, РФ). Месца пахавання невядомае. На будынку Беларускага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску ў гонар Івана Замоціна ўстаноўленая памятная дошка.
Пісаў на рускай і беларускай мовах. Складальнік і рэдактар выданняў Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Паўлюка Труса, Цёткі і інш. Аўтар навуковых прац “Ранние романтические веяния в русской литературе. Очерк из истории переходной литературной эпохи конца XVIII и начала XIX столетия” (Варшава, 1900), “Предание о Вадиме Новгородском в русской литературе” (Воронеж, 1901), “Три романтических мотива в произведениях Гоголя: к характеристике гоголевского идеала” (Варшава, 1902), ““Голубой цветок” в поэзии Жуковского: к истории романтических мотивов в русской литературе” (Львов, 1902), “Романтизм 20-х годов XIX столетия в русской литературе” (Варшава, 1903-1908), “Значение романтизма двадцатых годов XIX столетия в истории русской литературы и общественности” (Казань, 1904), “Предрассветные тени. К характеристике общественных мотивов в произведениях А.П. Чехова” (Казань, 1904), “Литературные эпохи XIX столетия. Очерки по истории русской литературы I-VI” (Варшава, 1906), “Романтический идеализм в русском обществе и литературе 20-30 гг. XIX ст” ( Санкт-Петербург, 1907), “Ю.В. Португалов. К психологии русских литературных течений эпохи 1860-1890-х годов” (Оренбург, 1908), “Русская Нора и ее духовные стремления: к характеристике женского вопроса в новейшей драматической литературе” (Варшава, 1909), “А. В. Кольцов и русские модернисты” (Варшава, 1909), “Общественные заветы Гоголя в русской художественной литературе 70-90-х годов” (Варшава, 1909), “Чувство природы и жизни и его понимание в русской художественной литературе XIX столетия” (Варшава, 1910), “А.П. Чехов и русская общественность: к пятидесятилетию со дня рождения А.П. Чехова” (Варшава, 1910), “Две стихии в литературной и общественной деятельности М.В. Ломоносова” (Варшава, 1911), “Сороковые и шестидесятые годы: Очерки по истории русской литературы XIX столетия” (Варшава, 1911), “Из истории русской журналистики сороковых годов. “Маяк” и его общественная и литературная программа” (Варшава, 1912), “Л. Н. Толстой в его письмах” (Варшава, 1912), “Ф.М. Достоевский в русской критике” (Варшава, 1913), “М.Ю. Лермонтов. Мотивы идеального строительства жизни” (Варшава, 1914), “История новой русской литературы XIX столетия (от 20-х до 40-х гг.)” (Варшава, 1915), “Проблемы жизни в творчестве Достоевского: к 35-летию со дня кончины писателя” (Петроград, 1916), “Историография русской литературы” (Ростов-на-Дону, 1917), “Единство русской культуры” (Харьков, 1919), “Некрасов ― художник: к истории демократизации русского художественного стиля” (Минск, 1923), “Накануне Островского: русская драматургия 20―40 гг.” (Минск, 1923), “Мастацкая творчасць Л. Н. Талстога (1828―1928)” (Менск, 1928), “Творчы шлях А.С.Серафімовіча” (Менск, 1933), “А. С. Пушкін: нарыс жыцця і творчасці: да стагоддзя з дня смерці” (Менск, 1937), кнігі метадычных нарысаў “Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні” (Менск, 1927—1928), дапаможнікаў “Расійская літаратура эпохі распаду прыгоннай гаспадаркі і развіцця прамысловага капіталізму (XIX ― пач. XX стагодз.)” (Менск, 1932) і “Метадычныя пытанні выкладання мовы і літаратуры ў 2-3 канцэртах: Матэрыялы для завочнай прапрацоўкі” (Менск, 1934). Выдадзены зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Творы” (Мінск, 1991).