Month: жнівень, 2023

Вольскі Віталь

Вольскі (Зэйдэль-Вольскі) Віталь Фрыдрыхавіч (5.9.1901, Санкт-Пецярбург, Расія — 22.8.1988, Мінск). Празаік, драматург, літаратуразнаўца, краязнаўца. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. З 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках […]

Вольскі Артур

Вольскі (Зэйдэль-Вольскі) Артур Віталевіч (23.9.1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобл. — 5.9.2002, Мінск). Празаік, паэт, драматург. Сябра СП з 1955 г.  Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Віталя Вольскага. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны на службу ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на […]

Вольны Анатоль

Вольны Анатоль (сапр. Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч, 2.12.1902, ст. Пухавічы, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск). Паэт, празаік, сцэнарыст, фельетаніст. Сябра СП з 1934 г.  Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ігуменскай гімназіі. У 1920 г. добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным […]

Волкава Ганна

Волкава Ганна Уладзіміраўна. Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.

Волан Андрэй

Волан Андрэй (1530, Познань, Польшча — 1610, в. Біюцішкі, цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт, вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф. Паходзіў са шляхецкага роду, сын Яна Волана і Соф’і з Квілецкіх. У 1544—1547 гг. вывучаў дыялектыку, рыторыку і эпісталаграфію ва ўніверсітэце Франкфурта-на-Одэры, дзе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі. Каля 1550 г. стаў […]

Вішнеўскі Мікола

Вішнеўскі Мікола Аляксеевіч (28.3.1910, Гомель — 17.3.1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1952 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1931 г. скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум і стаў працаваць у газеце “Звязда”. У 1932—1933 гг. вучыўся ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі, потым зноў працаваў у “Звяздзе”. У 1939 г. накіраваны на […]

Вішнеўская Наталля

Вішнеўская Наталля Вячаславаўна (3.5.1907, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — 1.5.1989, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Паэтка.  У час Першай сусветнай вайны з бацькамі была ў эвакуацыі ў Самарскай губерні. Пасля грамадзянскай вайны жыла з бацькамі на Случчыне. Пачала пісаць вершы. З дапамогай Якуба коласа стала студэнткай Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1924) […]

Вішнёў Зміцер

Вішнёў Зміцер Юр’евіч (нар. 7.8.1973, г. Дэбрэцэн, Венгрыя). Паэт, літаратурны крытык, выдавец. Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”. Займаецца жывапісам і перформансам. Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў. Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006). Аўтар кніг паэзіі і прозы “Русалки с […]

Віцьбіч Юрка

Віцьбіч Юрка (сапр. Шчарбакоў Серафім Аляксандравіч, на эмігр. Стукаліч Юры, 15.6.1905, г. Веліж, цяпер Смаленская вобл. Расіі — 4.1.1975, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША). Празаік, эсэіст.  Нарадзіўся у сям’і святара. Вучыўся ў Веліжскім педагагічным тэхнікуме, аднак працаваць настаўнікам не дазволіла паходжанне. У 1934 г. пасля арышту бацькі выехаў у Маскву. Працаваў на […]

Вітка Васіль

Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох Васілевіч, 16.5.1911, в. Еўлічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 5.7.1996, Мінск). Паэт, перакладчык, публіцыст, празаік, літаратурны крытык, драматург, педагог. Сябра СП з 1943 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928), працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929—30), рэдакцыях газет “Камуніст” […]