Новымі выпускамі серыі “Галерэя чалавечай думкі” сталі кнігі Эдмунда Гусэрля і Фрыдрыха Шэлінга.
Month: жнівень, 2023
Прэмія Шэрмана вяртаецца
Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.
Новая кніга Зараславы Камінскай — ужо ў продажы
Трэці зборнік прозы Зараславы Камінскай “Па той бок. Старыя лялькі, новыя гульні” пабачыў свет у мінскім выдавецтве Рамана Цымберава.
Змітру Вішнёву — 50!
Сёння святкуе дзень народзінаў паэт, празаік, выдавец, бумбамлітавец, мастак, перформер Зміцер Вішнёў. Шчыра віншуем з юбілеем і зычым усяго добрага і творчага!
Першыя ўгодкі выдавецтва “Скарына”
Год назад, 6 жніўня, з’явілася ў Лондане выдавецтва «Скарына», якое паставіла сабе за мэту працягваць доўгую традыцыю беларускага эмігранцкага кнігадруку, адлюстроўваць і ўмацоўваць творчы патэнцыял беларускага замежжа і будаваць плённае супрацоўніцтва з суродзічамі ў Беларусі. 2022-гі быў годам пагромаў незалежнага кнігадруку на бацькаўшчыне. Пачуццё адказнасці за нашу агульную справу і перакананне ў […]
“Не загаснуць зоркі ў небе”: Віталь Зайка чытае Янку Купалу
Вершам Янкі Купалы “Нашай Ніве” (1911) мы сёння завяршаем наш паэтычны цыкл “Не загаснуць зоркі ў небе”. Дзякуй Сержуку Сокалаву-Воюшу, Сяргею Харэўскаму…
Вячорка Вінцук
Вячорка Вінцук (Валянцін) Рыгоравіч (нар. 7.7.1961, Брэст). Мовазнаўца, перакладчык, палітык. Сябра СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук (1986). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ, 1990–1994). У 1990–1999 гг. выкладчык гісторыі і культуры беларускай мовы ў […]
Вяршынін Мікалай
Вяршынін Мікалай Пятровіч (20.5.1940, Чэрвень, Мінская вобл. – ?.11.2009, Мінск) Паэт. У дзяцінстве з бацькамі пелаехаў у Рудзенскі раён. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў перабраўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у памежных войскай. Закончыў […]
Вясёлы Касьян
Вясёлы Касьян (сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч, 1886, альбо 1891, в. Губы, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 1916 (афіц. 8.9.1917)). Пісьменнік, драматург. Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Закончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Афіцэр расійскай арміі, прапаршчык, […]
Вярыга-Дарэўскі Арцём
Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч (23.11.1816, в. Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская Імперыя — 1884, Іркуцк). Паэт, драматург, даследчык фальклору. Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава […]