Бажко Алесь Цімафеевіч (22.10.1918, в. Даўгінава, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 17.4.2013, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Вучыўся ў музычным інстытуце імя С.Манюшкі ў Наваградку (1936—1938), у Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). У 1940 г. працаваў дырэктарам мірскага РДК. У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення […]
Персаналіі
Бадзей Марыя
Бадзей Марыя (нар. 1997, Ваўкавыск, Гродзенская вобл.). Пісьменніца. Скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Выкладае беларускую літаратуру. Галоўная рэдактарка сайта wir.by. Скончыла школу маладога пісьменніка Саюза беларускіх пісьменнікаў. Піша вершы і прозу, перакладае з польскай і французскай. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” (2019)
Багушэвіч Юрый
Багушэвіч Юрый (22.4(5.5.).1917, Ворша, цяпер Віцебская вобл. — 18.3.1983, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1954 г. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (1941). Адначасова працаваў у газеце “Сталинская молодежь”. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 г. — […]
Багушэвіч Францішак
Багушэвіч Францішак (9(21).3.1840, ф. Свіраны, цяпер в. Свіроніс, Вільнюскі раён Літвы — 15(28).4.1900, в. Кушляны, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.). Паэт. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціча. Скончыў Віленскую гімназію (1861). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але быў неўзабаве выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях і вярнуўся на радзіму, працаваў […]
Багун Міхась
Багун Міхась Фёдаравіч (сапр. Блошкін, 8.11.1908, Мінск — 17.2.1938). Паэт. У 1928 г. скончыў курсы пры Менскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929—1930 гг. настаўнічаў у вёсцы Рожна Лепельскага раёна. З 1931 г. працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына”, а ў 1932—1936 гг. — у Дзяржаўным выдавецтве БССР і ў рэдакцыі […]
Багрым Паўлюк
Багрым Паўлюк (2(14).11.1812, в. Крошын, цяпер Бараранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. —- 1891?, в. Крошын, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Нарадзіўся ў сям’і каваля. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Мангушэўскі. Пазнаёміўся з вольнадумнай паэзіяй і пачаў сам пісаць. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 г. […]
Багдзевіч Інеса
Багдзевіч (Сваток) Інеса Віктараўна (нар. 1971, Астравец, Гродзенская вобл). Пісьменніца. Уваходзіла ў СБП. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе настаўніцай замежных моў. Аўтарка кніг “Куфэрак бабці Ганці”(Мінск, 2005), “На кухні ў Рэгіны Магдалены” (Мінск, 2009), “Фенікс” (Мінск, 2014), “Кірмаш на клумбе” (Мінск, 2017).
Багдановіч Янка
Багдановіч Янка Антонавіч (17.11.1906, в. Гірбінята, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1990, Вільнюс, Літва). Празаік, паэт, выдавец, мемуарыст. Пасля смерці бацькоў у 1918 г. жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, арганізаваных у часе Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927). Да 1941 г. […]
Багдановіч Максім
Багдановіч Максім Адамавіч (9.12.1891, Мінск — 25.5.1917, Ялта, цяпер Украіна). Паэт. Сын Адама Багдановіча. У 1892 г. пераехаў з бацькамі ў Гродна, у 1896 г., пасля смерці маці, — у Ніжні Ноўгарад. Вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 1908 г. разам з бацькоўскай сям’ёй пераехаў у Яраслаўль, дзе захварэў на […]
Багдановіч Ірына
Багдановіч Ірына Эрнстаўна (нар. 30.4.1956 г., г. Ліда, Грозенская вобл.). Паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 1989 г. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). Кандыдат філалагічных навук (1985). У 1983—2002 гг. была навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы […]