Персаналіі

Бардоўскі Аляксандр

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч (нар. 3.5.1946, в. Бялынкавічы, Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.). Паэт. Сябра СБП. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі. Скончыў Джамбулскі тэхналагічны інстытут (1971). Працаваў на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтапровадзе “Дружба”, галоўным інжынерам нафтаправода “Дружба”. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларуь, ганаровы нафтавік канцэрна “Белнафтахім”. Пісаць вершы […]

Барашка Ілары

Барашка Ілары (Іларыён Мацвеевіч) (25.7.1905, Мінск — 3.6.1968, Масква). Празаік, крытык. З 1924 г. працаваў адказным сакратаром рэдакцыі часопіса “Полымя”. З 1925 г. рэдактар часопіса “Малады араты”, з 1927 г. намеснік адказнага рэдактара газеты “Чырвоная змена”, з 1929 г. — намеснік рэдактара часопіса “Маладняк”. Адначасова вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце […]

Барас Петэр

Барас Пэтэр (нар. 20.4.1950, Будапешт, Венгрыя). Перакладчык. Сябра СБП з 2018 г. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў дыплом матэматыка. З 1975 г. жыве ў Берасці. У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Цяпер на пенсіі. Мастацкім перакладам пачаў займацца ў 2009 г., калі пераклаў […]

Бараноўскі Міхал

Бараноўскі Міхал Аляксандравіч (нар. 1984). Паэт, літаратуразнаўца, бард. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка. Працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (цяпер філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), з 2018 г. — яго загадчыкам. Заснавальнік і аўтар песень гурта “Нельга забыць”. Даследчык і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча. Аўтар зборнікаў паэзіі […]

Баранкевіч Іван

Баранкевіч Іван Міхайлавіч (1888, в. Трасцівец, цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 27.6.1942, Караганда, Казахстан). Празаік, перакладчык. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай працы сярод сялянаў Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. З 1914 г. працаваў у часопісе “Вестник Могилевского земства”, у 1918—1919 гг. супрацоўнічаў з газетай “Чырвоны шлях”, быў рэдактарам […]

Баранавых Сымон

Баранавых Сымон Якаўлевіч (1.9.1900, в. Рудкова, Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1942). Празаік. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у роднай вёсцы ў сельсавеце, загадваў хатай-чытальняй. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Менску на рабфаку. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага […]

Барадушкін Андрэй

Барадушкін Андрэй Віктаравіч (нар. 12.1.1979). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар зборнікаў вершаў “Шаг в небо” (Минск, 2001), “По ту сторону дня” (Минск, 2005).

Барадулін Рыгор

Барадулін Рыгор Іванавіч (24.2.1935, хут. Верасоўка, Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 2.3.2014, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СБП. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1959). Працаваў рэдактарам ў газеце “Советская Белоруссия”, часопісах “Бярозка” і “Полымя”. З 1969 г. — у выдавецтве “Беларусь”, з 1972 г. — у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Быў адным са […]

Барадзёнак Тамара

Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна (нар. 4.5.1959, в. Матырына, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2005 г. Скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцыйнскага вучылішча (1978). Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях № 1 г.п. Ушачы. Піша паэзію, прозу, казкі для дзяцей і інш. На яе вершы ствараюцца песні. Друкавалася на […]

Барадзейка Людміла

Барадзейка Людміла Леанідаўна (псеўд. Сташка Грыніч, нар. 28.8.1963, в. Юркаўшчына, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў рэдакцыях газет “Лепельскі край”, “Народнае слова”, спецыяльным карэспандэнтам у абласной газеце “Віцебскія весці”, журналістам ў раённай газеце “Ленінскі сцяг”, на лепельскім тэлебачанні. Сябра Беларускага […]