Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (псеўд. Войт Навум, Навум Прыгаворка; 4.2.1808, фальварак Панюшкавічы, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.12.1884, Люцынка, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Паэт, драматург. Нарадзіўся у сям’і шляхціца-арандатара. У 1824 г. закончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, пазней Віленскую базыльянскую бурсу. Рана асірацеў, атрымліваў падтрымку ад Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. Існуе версія, […]
Персаналіі
Дунец Хацкель
Дунец Хацкель Майсеевіч (студзень 1897, Слонім, цяпер Гродзенская вобл. — 29.10.1937, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1934 г. Атрымаў сярэднюю педагагічную адукацыю. У 1918—1919 гг. працаваў загадчыкам сталовай. З 1920 г. у РКП(б); на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 г. жыў у Мінску. Быў намеснікам рэдактара яўрэйскай газеты “Акцябэр” […]
Дуктаў Уладзімір
Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч (28.12.1953, Крычаў, Магілёўская вобл. — 25.6.2017, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1994 г. Нарадзіўся ў сям’і служачых. Пасля заканчэння школы займаўся на факультэце журналістыкі БДУ, вучыўся ў ВПШ (1986—1987). З 1976 г. працаваў карэспандэнтам клімавіцкай раённай газеты “Новае жыццё”. З 1977 г. лектар, з 1979 г. намеснік […]
Дукса Мар’ян
Дукса Мар’ян Мікалаевіч (5.4.1943, в. Каракулічы, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 19.4.2019). Паэт. Сябра СП з 1969 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1958—1960 гг. вучыўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, пасля працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. Закончыў філалагічны факультэт БДУ […]
Дудо Пятро
Дудо Пятро Дзмітрыевіч (4.9.1911, в. Забалацце, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 23.2.1958, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1958 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 г. закончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. З 1940 г. намеснік рэдактара газеты “Вольная праца” ў Беластоку. […]
Дудзіцкі Уладзімір
Дудзіцкі Уладзімір (сапр. Гуцька Уладзімір Ермалаевіч, на эміграцыі Гіцкі) (8.1.1911, в. Дудзічы, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.— пасля 1976). Паэт, публіцыст. Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Менску, потым працаваў стыль-рэдактарам у газеце “Савецкая Беларусь” і перакладчыкам у Навукова-тэхнічным выдавецтве, адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Вышэйшага педагагічнага інстытута. На пачатку […]
Дудараў Аляксей
Дудараў Аляксей Ануфрыевіч (6.6.1950, в. Кляны, Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 27.2.2023, Мінск). Драматург. Нарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. Закончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), быў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “акцёр драмы і кіно” (1976). Працаваў акцёрам, у 1976—1979 гг. загадчык літаратурнай часткі ТЮГа, у […]
Дудар Алесь
Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Алесь Аляксандравіч) (24.12.1904, в. Навасёлкі, цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск). Паэт, перакладчык, празаік, крытык. Сябра СП з 1934 г. У час Першай сусветнай вайны з бацькамі знаходзіўся ў бежанстве у г. Казлоў Тамбоўскай губерні (цяпер Мічурынск). У 1917 г. сям’я вярнулася ў Беларусь. […]
Дубянецкі Эдуард
Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (20.4.1966, в. Чудзін, цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 25.2.2020, Мінск). Паэт, крытык. Сябра СБП. Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага. Закончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гг. навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя […]
Дубянецкі Міхаіл
Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч (4.4.1927, в. Востраў, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 3.9.1990, Мінск). Перакладчык, публіцыст. Сябра СП з 1984 г. Брат філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага, бацька паэтэсы Галіны Дубянецкай і філосафа, тэолага Ірыны Дубянецкай. Вучыўся ў Востраўскай сямігадовай польскай школе, у 1938—1939 гг. у адной з гімназій […]