Жарнасек Ірына Францаўна (нар. 17.1.1953, в. Чаранкі, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1987 г. Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Закончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гг. загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 “Нафтабуд” у Наваполацку, у […]
Персаналіі
Жамойцін Алесь
Жамойцін Аляксандр (Алесь) Пятровіч (нар. 17.8.1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Пружанскай сярэдняй школы-інтэрната (1972) працаваў слесарам на заводзе “Гомсельмаш”. У 1973—1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Зноў працаваў слесарам (Наваполацак), матарыстам цеплахода “Днепра-Буг” (Пінск). У 1982 г. закончыў завочнае аддзяленне філалагічнага […]
Жалязняк Рыгор
Жалязняк Рыгор Самуілавіч (верасень 1914, Віцебск — жнівень 1942, пас. Мга, Кіраўскага р-на Ленінградскай вобл., Расія). Паэт, крытык. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Вучыўся ў Віцебскім фабрычна-заводскім вучылішчы чыгуначнікаў (1930—1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце “Віцебскі пралетарый” (1931—1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932—1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны […]
Ёхансэн Лідыя
Ёхансэн Лідыя (нар. 1979). Перакладчыца. Закончыла гуманітарнае аддзяленне Ліцэя БДУ, раманскае аддзяленне перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, факультэт замежных моваў і мовазнаўства ўніверсітэта Ніжняй Нармандыі (Францыя), магістратуру пры гуманістычным факультэце ўніверсітэта Осла (Нарвегія). Працуе і жыве ў Осла. Аўтарка перакладаў твораў Кнута Гамсуна, Інгвара Амб’ёрнсэна, Юстэйна Гордэра, Іды Хегазі […]
Еўмянькоў Віталь
Еўмянькоў Віталь Іванавіч (5.6.1977, Магілёў — 25.12.2022, Магілёў). Пісьменнік, перакладчык, літаратуразнаўца, выкладчык. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова служыў у войску. Закончыў аспірантуру, абараніў дысертацыю на тэму “Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі ХІХ ст.”. З 1999 г. выкладаў у МДУ імя […]
Еўлашоўскі Фёдар
Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, Ляхавічы, цяпер Брэсцкая вобл. — 1610). Пісьменнік, грамадскі дзеяч часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Паходзіў з дробнапамеснай шляхты. Самаадукацыяй набыў значныя веды ў матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гг. браў удзел у бітве на Уле (1564). Прымаў удзел у Люблінскім […]
Есакоў Алесь
Есакоў Алесь Аляксандравіч (18.12.1911, в. Новікава, Галіцкі р-н Кастрамской вобл., Расія — 13.6.1985, Мінск). Крытык, тэатразнаўца. Сябра СП з 1947 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Працоўны шлях пачаў на Менскай шчотачнай фабрыцы імя Н.К.Крупскай у 1928 г. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатра рабочай моладзі. Вучыўся на рабфаку, у […]
Ермаловіч Якуб
Ермаловіч Якуб Сідаравіч (7.8.1910, в. Вяшэўка, Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 18.4.1987). Празаік. Сябра СП з 1961 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння двухгадовых педагагічных курсаў у Мсціславе (1931) настаўнічаў у вёсцы Усушак Чавускага раёна, у 1932—1933 гг. быў літработнікам чэрвеньскай раённай газеты “Калектывіст”. У 1933—1936 гг. вучыўся ў […]
Ермаловіч Мікола
Ермаловіч Мікола Іванавіч (псеўд. Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў; 29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі, цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 5.3.2000, Мінск). Гісторык, пісьменнік, крытык. Сябра СП з 1989 г. Закончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута, дзе да […]
Ермакоў Мікалай
Ермакоў Мікалай Міхайлавіч (нар. 23.10.1938). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар кніг нарысаў “Канец старога Прытулля” (Мінск, 1974), “Пяць мінут рызыкі” (Мінск, 1978), “Розум кліча да жыцця” (Мінск, 1987), “Узоры радасці” (Мінск, 1988).