Дунец Хацкель Майсеевіч (студзень 1897, Слонім, цяпер Гродзенская вобл. — 29.10.1937, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1934 г.
Атрымаў сярэднюю педагагічную адукацыю. У 1918—1919 гг. працаваў загадчыкам сталовай. З 1920 г. у РКП(б); на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 г. жыў у Мінску. Быў намеснікам рэдактара яўрэйскай газеты “Акцябэр” (“Октобэр”), рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”, адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930—1935 гг. намеснік наркама асветы БССР, затым культработнік на заводзе імя Кірава. Сябра СП БССР з 1934 г. Арыштаваны ў 1936 г. асуджаны на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў; накіраваны ва Ухт-Пячорскі лагер. Зноў арыштаваны ў красавіку 1937. Расстраляны органамі НКУС у Мінску.
Месца пахавання невядомае.
Дэбютаваў артыкулам у 1927 г. у часопісе “Штэрн” (“Зорка”). Пісаў на ідыш. Аўтар публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац “Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове” (Менск, 1929), “Дасягненні нацыянальнай палітыкі ў БССР” (Менск, 1930), “В боях” (Минск, 1931), “Тэорыя паэзіі Літвакова” (Менск, 1931), “У змаганні” (Менск, 1931), “За Магнітабуд літаратуры” (Менск, 1932), “Супраць сац.-фашыцкага “Бунду”, супраць ідэалізацыі бундызму!” (Менск, 1932), “Пра пісьменнікаў і творы” (Менск, 1933), “На літаратурныя тэмы” (Менск, 1934).