Бурлак (Жыбуль) Вера Юр’еўна (нар. 2.4.1977, Кіеў, Україна). Паэтка. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта (2001), асьпірантуру (2004). З 1997 г. галоўны рэдактар самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, даследуе паэзію для дзяцей. Выкладала рускую літаратуру ў БДУ. Абараніла дысертацыю “Модернистская парадигма в детской поэзии Серебряного века”. Кандыдат філалагічных навук (2005).
Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка кніг “За здаровы лад жыцця” (Мінск, 2003), “детская поэзия Серебряного века: модернизм” (Минск, 2004), “Забі ў сабе Сакрата!” (Мінск, 2008), “Творы соннага жанру” (Мінск, 2011), “Дзеці і здані” (Мінск, 2012), “Руку да нагі” (Sejny, 2013), “Фантазюркі” (Мінск, 2018). Удзельнічала ў міжнародных праектах “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расія, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна — Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Дні беларускай і швэдскай паэзіі” (Мінск — Гродна — Пінск, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш. Пераможца Міжнароднага жаночага слэму (Мінск, 2012).