Бурсаў Іван Цярэнцьевіч (19.12.1927, Клімавічы, Магілёўская вобл. — 19.11.2019, Масква, Расія). Перакладчык, паэт. Сябра СП з 1964 г.
Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1953—1957). У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса “Неман” (1962—1964). З 1965 г. жыў у Маскве, працаваў у выдавецтве “Молодая гвардия”. Сябра СП СССР з 1964 г.
У друку выступаў з 1953 г. Пісаў на рускай мове. У Маскве выдаў зборнікі вершаў “Близкие звезды” (1960), “Лобжанка-речка” (1967), “Горсть” (1970), “Праздник света” (1976), “Грамота лет” (1977), “Песочные часы” (1981), “Круг” (вершы, паэма, 1986); у Мінску выдаў “Косая сажень” (1964), “Среда” (1972), “Грамота лет” (1977), “Помня о любви” (1980), “Уста” (вершы, паэмы, 1984), “Колесо обозрения” (вершы, паэмы, 1988), “Шаги: антология белорусской поэзии” (2011). Для дзяцей выйшлі кніжкі прозы, вершаў і казак “Едет лес” (Минск, 1961), “Как Дед Мороз для зайчат построил мост” (Минск, 1963), “Как звери к зиме готовятся” (Минск, 1966), “Матрешкины сказки” (Минск, 1968), “Сказки с присказками” (Минск, 1968), “Веселые небылички” (Минск, 1970), “Ванька-Встанька” (1973), “Страна Голубого Солнца” (Минск, 1973), “Вы слыхали?” (Минск, 1975), “Сказки, полные чудес” (Минск, 1979), “Девяносто пять ежей” (Минск, 1982), “Слон купіў веласіпед” (Мінск, 1984), “Сорок сорок” (Минск, 1988), “Тры вязкі па тры казкі” (Мінск, 1999), “Лягушка с котомкой” (Минск, 1999), “Купальский клад” (Минск, 2012). Перакладаў з беларускай і ўкраінскай моў на рускую. У яго перакладах асобнымі выданнямі выйшлі зборнікі паэзіі Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, У.Караткевіча, В.Зуёнка, А.Астрэйкі, Е.Лось, К., Д.Бічэль-Загнетавай і інш.