А

Андрасюк Міхал

Андрасюк Міхал (нар. 2.12.1959, Гайнаўка, Падляскае ваяв., Польшча). Пісьменнік, журналіст, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978). Працаваў настаўнікам і каменячосам, журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё “Рацыя”. Вядучы тэлеканала “Белсат”. Жыве ў Гайнаўцы. Дэбютаваў вершамі ў 1979 г. у беластоцкай газеце “Ніва”. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар […]

Андраюк Серафім

Андраюк Серафім Антонавіч (10.3.1933, в. Градзялі, Бельскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 4.4.2022, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1972 г. У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957). Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй […]

Андрыеўскі Васіль

Андрыеўскі Васіль Рыгоравіч (нар. 20.10.1967, в. Града, Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у СБП. Скончыў філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1989). Працаваў карэспандэнтам газеты “Жыццё палесся”, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Мазырскага ПТВ № 68, галоўным бібліятэкарам ЦГБ імя А. Пушкіна, навуковым супрацоўнікам краязнаўчага музея. Пазней — у […]

Анемпадыстаў Міхал

Анемпадыстаў Міхал Уладзіміравіч (16.3.1964, Мінск — 24.1.2018, Мінск). Паэт, мастак, эсэіст. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1983). У 1982—1984 гг. быў сябрам моладзевага творчага згуртавання “Майстроўня”. Служыў ва Узброеных сілах. У 1989—1994 гг. працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе “Бярозка”. Як мастак працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі. Удзельнічаў у […]

Анісковіч Уладзімір

Анісковіч Уладзімір Ігнатавіч (25.10.1932, в. Гасцілавічы, Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 6.6.2016, Мінск). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1979 г. Скончыў рамесную вучэльню ў Мінску (1950). У1950—1958 гг. працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1958—1969 гг. — вадзіцелем тралейбуса ў Мінску. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага […]

Анохін Кірыла

Анохін Кірыла (нар. 1987, Мінск). Паэт. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009). Пераможца фестываля аднаго верша (Мінск, 2011). Аўтар кнігі верлібраў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца” (Мінск, 2013).

Аношкін Іван

Аношкін Іван Архіпавіч (21.1.1928, в. Антонаўка, Чавускі р-н Магілеўскай вобл. — 3.2.2013, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1965 г. Скончыў Суражскую педагагічную вучэльню (1947). Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты “Маяк коммуны”. У 1948 г. пераехаў на Берасцейшчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай […]

Антонаў Андрэй

Антонаў Андрэй (Андранік Антанян) (нар. 1974, Дыліжан, Арменія). Літаратар, перакладчык, фатограф. Уваходзіў у сябры СБП. З 1993 г. жыве ў Вільні. Друкаваў пераклады, эсэ, рэцэнзіі, артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры на старонках “Нашай Нівы”, “Дзеяслова”, “Архэ”, “Спадчыны”, “Зарачанскага звястуна” і інш.

Анцікян Аляксандр

Анцікян Аляксандр Францавіч (нар. 16.08.1953, Брэст). Пісьменнік. Уваходзіў у СБП з 2006 г. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Пушкіна, Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. Працаваў у Брэсцкім гаркаме і абкаме ЛКСМБ, быў аператыўнікам крымінальнага вышуку АУС на транспарце. Майстар спорту СССР па боксу, чэмпіён БССР. Піша па-руску. Аўтар кніг “Закон […]

Анціпаў Павел

Анціпаў Павел Аляксандравіч (нар. 24.1.1981, Мінск). Празаік. Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіюме (з 2006), на Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага ў Маскве (з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ёрам, журналістам. У 2012—2019 гг. быў сябрам Беларускага […]